29 красавiка 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы пачалі адвод цяжкіх узбраенняў у зоне АТА

Украінскія вайскоўцы пачалі адвод цяжкіх узбраенняў у зоне АТА

Адводзяцца ўстаноўкі калібрам ад 100 мм.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што ўкраінскі бок у чацвер пачынае першы этап адводу цяжкіх узбраенняў з лініі размежавання ў Данбасе, піша zn.ua.

"Выконваючы дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску 12 лютага, сёння Украіна пачынае адвод 100-мм гармат ад лініі размежавання. Гэты першы крок да адводу цяжкага ўзбраення будзе адбывацца выключна пад маніторынгам і верыфікацыяй АБСЕ", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пры гэтым украінскі бок патрабуе поўнага спынення агню і неадкладнага выканання менскіх пагадненняў "ад усіх іх падпісантаў".

"У выпадку спробаў наступу графік адводу цяжкага ўзбраення будзе скарэктаваны. Украінскія войскі знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці для абароны краіны", - падкрэслілі ў Генштабе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках