29 красавiка 2024, панядзелак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК незадаволены працай крам Белкаапсаюза

6
КДК незадаволены працай крам Белкаапсаюза

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці выявіў парушэнні і недахопы ў рабоце гандлёвых аб'ектаў сістэмы спажывецкай кааперацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы КДК, піша "Інтэрфакс".

"Асноўнымі прычынамі такога становішча з'яўляецца невысокая якасць абслугоўвання ў крамах кааперацыі і непаваротлівасць іх кіраўнікоў, якія не робяць захадаў для выпраўлення сітуацыі. Гэтыя высновы пацвердзіла і тэматычная праверка аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Светлагорскага райпо", - адзначае прэс-служба камітэта.

Так, на 8 з 11 правераных аб'ектаў парушаліся правілы гандлю: адсутнічала інфармацыя аб забароне на рэалізацыю непаўналетнім тытунёвых вырабаў, не было зусім альбо былі няправільна аформленыя цэннікі, распавялі ў ведамстве. "На 7 аб'ектах не выконваліся тэмпературныя рэжымы захоўвання тавараў, іх выкладка праводзілася ў парушэнне санітарных нормаў і правілаў. На трох аб'ектах не была даведзеная да ведама пакупнікоў інфармацыя аб найменні і месцазнаходжанні вытворцы тавару, ягоным складзе і тэрміне прыдатнасці, даце вырабу, харчовай каштоўнасці, умовах захоўвання. На двух аб'ектах да продажу прапаноўвалася 16 найменняў тавараў з мінулымі ад двух да дваццаці дзён тэрмінамі прыдатнасці ", - працягнулі ў прэс-службе.

Прынамсі, там прывялі прыклад: у Светлагорску ў краме "Палессе" прадаваліся харчовыя прадукты, для якіх вытворцам прадугледжана тэмпература захоўвання ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, але фактычна прадукты захоўваліся пры +12. "У краме «Прыбярэзінская» кантралёры выявілі ўскрытыя вакуумныя ўпакоўкі з каўбаснымі вырабамі без якой-небудзь інфармацыі пра дату і час ускрыцця упаковак, што не дазваляла пакупнікам адсачыць тэрміны прыдатнасці тавару", - дадалі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі КДК, паводле вынікаў праверкі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў прыцягнуты 36 вінаватых асоб, адміністрацыйнае спагнанне накладзенае і на Светлагорскае райпо. "Пратэрмінаваныя тавары забароненыя да далейшай рэалізацыі, іх кошт кампенсаваны за кошт работнікаў, якія дапусцілі парушэнні. З мэтай навядзення парадку ў гандлёвай сетцы, матэрыялы праверкі накіраваныя ў Светлагорскі райвыканкам і Гомельскі аблспажыўсаюз", - падсумавалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках