28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжская міністарка: Нармальных стасункаў з Расеяй больш не будзе

9
Нарвэжская міністарка: Нармальных стасункаў з Расеяй больш не будзе

Стасункі Захаду і Расеі больш ніколі не будуць такімі, як раней.

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN міністарка абароны Нарвэгіі Інэ Эрыксэн Сёрэйдэ, перадае "Голас Амэрыкі".

"Мы маем справу з іншай Расеяй, - сказала міністарка. -. Я хачу не пагадзіцца з тым, што, як мяркуе сёй-той, гэта праміне. Сітуацыя змянілася і змянілася карэнным чынам". "Вяртанне да нейкага нармальнага стану або нармальнага вядзення спраў немагчымае, бо гэтага нармальнага стану проста няма", - дадала яна.

"Гэта не значыць, што мы не будзем супрацоўнічаць з Расеяй, - сказала Эрыксэн Сёрэйдэ. Нарвэгія на працягу дзесяцігоддзяў падтрымлівала практычныя і прагматычныя стасункі, і яны шмат у чым захаваліся".

Са слоў міністаркі, пасля вайны 2008 года з Грузіяй шмат хто няправільна растлумачыў гэты канфлікт як нейкую анамалію. "Мы хацелі бачыць у Расеі стратэгічнага партнёра, мы глядзелі на Грузію, як на адхіленне ад гэтага курса, а не як на нейкае пасланне, якое хацеў перадаць Уладзімір Пуцін", - сказала Эрыксэн Сёрэйдэ.

"Але калі азірнуцца назад, то можна з лёгкасцю заўважыць, што рыторыка, якую ён выкарыстаў у Грузіі, нагадвае тое, што мы зноў бачым ва Украіне", - дадала міністарка абароны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках