7 траўня 2024, aўторак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's панізіла рэйтынгі "дачок" буйных расейскіх банкаў

1
Moody's панізіла рэйтынгі "дачок" буйных расейскіх банкаў

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла ў пятніцу, 27 лютага, рэйтынгі даччыных прадпрыемстваў трох найбуйнейшых расейскіх банкаў.

Негатыўныя ацэнкі экспэртаў закранулі "дачок" ВТБ, Знешэканомбанка і Ашчадбанка РФ. Доўгатэрміновыя дэпазітныя рэйтынгі VTB Bank AG у Аўстрыі і зарэгістраванага ў Вялікабрытаніі VTB Capital plc упалі з адзнакі Ba1 да Ba3. Таксама пагоршылі ацэнкі дэпазітнага рэйтынгу ў замежнай і нацыянальнай валюце для Банка Масквы, які знаходзіцца ва ўласнасці ВТБ - з Ba1 да Ba2. Акрамя таго, падзенне рэйтынгу не абышло армянскую (з Ba2 да Ba3) і азербайджанскую (з Ba3 да B1) "дачок" ВТБ, паведамляе Deutsche Welle.

З Baa3 да Ba1 зніжаны дэпазітны рэйтынг і рэйтынг прыярытэтных незабяспечаных абавязанняў банкаў ВТБ 24 і МСП банка (уладальнік - Знешэканомбанк) .Іх дэпазітныя рэйтынгі ў замежнай валюце апусціліся з Ba1 да Ba2, а рэйтынгі ў нацыянальнай валюце - з Aaa.ru да Aa1.ru.

Рэйтынг дэпазітаў даччыных прадпрыемстваў Ашчадбанка ў Казахстане і ў Турцыі (Denizbank AS) паніжаны адпаведна з Ba2 да Ba3 і з Ba1 да Ba2. Moody's выдала для ўсіх рэйтынгаў "негатыўны" прагноз.

Як паведамляў Корреспондент.net, раней агенцтва знізіла крэдытныя рэйтынгі 11 рэгіёнаў Расеі, чатырох гарадоў і трох дзяржаўных кампаній.

Такое зніжэнне было звязаныя з паніжэннем суверэннага рэйтынгу краіны 21 лютага - тады Moody's знізіла крэдытны рэйтынг Расеі з Baa3 да спекулятыўнага ўзроўню Ba1 з прагнозам "негатыўны". У якасці асноўных прычын называўся адток капіталу з краіны, далейшы крызіс ва Украіне, падзенне кошту нафты і зніжэнне абменнага курсу рубля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках