5 траўня 2024, Нядзеля, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вырас падатак на здачу кватэр у арэнду

15
У Менску вырас падатак на здачу кватэр у арэнду

Менскі гарадскі савет дэпутатаў павысіў фіксаваны падатак для тых, хто здае свае кватэры ў доўгатэрміновую арэнду.

З 4 лютага штомесячная выплата для іх павялічыцца на 16,7-21,4%. Стаўкі вырастуць на 20-40 тысяч рублёў за кожны пакой. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Даходы ад здачы кватэры у арэнду ў Беларусі абкладаюцца фіксаваным падаткам. У Менску сума адлічэнняў у бюджэт залежыць ад раёна горада і мясцовай інфраструктуры. У цэнтры стаўкі традыцыйна вышэйшыя. З серады арэндадаўцы жылля ў першай эканоміка-планіровачнай зоне будуць абавязаныя штомесяц плаціць у бюджэт 240 тысяч рублёў за кожны пакой. Гэта на 40 тысяч (20%) больш, чым сёння.

На 30 тысяч рублёў (17,6%) - да 200 тысяч за месяц - вырас падатак для ўладальнікаў кватэр у другой эканоміка-планіровачнай зоне, піша tut.by.

Спальныя раёны Менска, размешчаныя бліжэй да кальцавой, належаць да трэцяй і чацвёртай зоны. Арэндадаўцы будуць плаціць у бюджэт 170 тысяч штомесяц за кожны пакой. Для іх стаўка павялічана на 30 тысяч рублёў (21,4%).

Падатак з даходу ад арэнднага жылля за межамі кальцавой (у прыватнасці, у Шабанах, Сокале і Вайсковым мястэчку) складзе 140 тысяч рублёў за месяц замест цяперашніх 120 тысяч.

Таксама пастановай сталічных дэпутатаў стаўкі адзінага падатку павялічаныя і для тых, хто здае у арэнду нежылыя памяшканні.

Арэндадаўцам машына-месцаў, металічных або драўляных гаражоў давядзецца плаціць ад 50 да 80 тысяч рублёў, жалезабетонных або цагляных - ад 90 да 100 тысяч у месяц у залежнасці ад раёна горада.

За кожны, квадратны метр плошчаў у іншых нежылых памяшканнях Менска падатак складзе ад 20 да 40 тысяч рублёў.

Апошнім разам гэтыя стаўкі фіксаванага падатку пераглядаліся летась ў сакавіку. Яны дзейнічаюць толькі для фізічных асоб і не распаўсюджваюцца на даходы, атрыманыя ад прадпрымальніцкай дзейнасці ў арэндзе нерухомасці.

Паводле закона гаспадары не маюць права перакладаць абавязанні ў выплаце падаткаў на арандатараў. Рабіць адлічэнні ў бюджэт са свайго даходы павінны самі ўладальнікі нерухомасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках