5 траўня 2024, Нядзеля, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі забываюць у метро шалікі і прадукты

2
Менчукі забываюць у метро шалікі і прадукты

У метрапалітэне Менска часцей за ўсё забываюць пальчаткі, шалікі і прадукты.

Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Часцей за ўсё ў менскім метро забываюць пальчаткі, шалікі і пакеты з прадуктамі. Калі сёння зазірнуць у камору метрапалітэна, то там можна ўбачыць сумку з пасцельнай бялізнай, пакет з дзіцячымі цацкамі, гаманец з дробяззю, пакет з рабочай формай і аўтазарадку. З-за апошняй, дарэчы, у канцы снежня мінулага года на станцыю метро «Малінаўка» выязджала сапёрна-піратэхнічная група», - сказаў ён.

Таксама ў метро нярэдка забываюць мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, валізкі з інструментамі і тэчкі з рознымі дакументамі.

Знаходзяць у менскай падземцы і рэчы, якія, на першы погляд, складана страціць. Напрыклад, успомніў Андрэй Кузьмін, некалькі гадоў таму ў метро выявілі безгаспадарную дзіцячую калыску. Мабыць, бацькі трымалі дзіця на руках і пра выхадзе з вагона проста забыліся пра яе.

Выяўленыя ў метрапалітэне прадметы захоўваюцца на працягу сутак у кладоўках на канчатковых станцыях. Далей усе знаходкі адпраўляюцца ва ўправу Менскага метрапалітэна (пр. Незалежнасці, 6). Калі ўладальніка забытай рэчы адшукаць не атрымоўваецца, а ён сам не аб'яўляецца на працягу паўгода, рэчы паступаюць ва ўласнасць метрапалітэна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках