27 красавiка 2024, Субота, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой за Дэбальцэва: баевікі перагрупаваліся і рыхтуюць наступ

4

Баявікі ў раёне Дэбальцэва перагрупоўваюцца для далейшага наступу.

Аб гэтым піша каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў», дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У раёне Дэбальцэва расейска-тэрарыстычныя войскі праводзяць перагрупоўку сіл і сродкаў, спрабуючы пасля зрыву наступу ў раёне Вуглягорску дамагчыся «карэннага пералому» ў далейшых наступальных дзеяннях, - паведамляе ён. - Цягам апошніх дзён камандаванне суперніка ў гэтым раёне засяродзіла баяздольныя падраздзяленні на новых кірунках, аднаўляючы баяздольнасць сваіх тактычных груп, што раней панеслі страты».

У раён Дэбальцэўскага плацдарма супраціўнік дадаткова перакінуў 18 танкаў, 23 баявыя браніраваныя машыны (ББМ), блізу 55 адзінак крытага грузавога аўтатранспарту.

«Перакіданне сіл і сродкаў вядзецца па двух асноўных маршрутах: усходнім (праз Алчэўск - Стаханаў - Бранку) і заходняму (праз Снежнае - Шахцёрск - Енакіева), - піша Тымчук. - Раней перакінутыя ў раён Дэбальцэва зводныя танкавыя падраздзяленні суперніка з 16 танкаў (якія прыбылі з раёна Краснага Луча) пасля ўдзелу ў трохдзённых баях былі фактычна разгромленыя».

Сем танкаў баевікоў былі падбітыя ў першы дзень наступу, чатыры танкі страчаныя падчас удараў украінскай артылерыі ў наступныя два дні, яшчэ тры танкі выйшлі з ладу, на сёння засталося ўсяго дзве машыны, пры гэтым тры танкі з ліку падбітых раней баевікі спрабуюць эвакуаваць для аднаўлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках