27 красавiка 2024, Субота, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаванне банка ў Мазырскім раёне: злачынца скраў Br80 мільёнаў

28
Рабаванне банка ў Мазырскім раёне: злачынца скраў Br80 мільёнаў

У Мазырскім раёне абрабавалі банк, распачатая крымінальная справа.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва ўпраўленні Следчага камітэта Гомельскай вобласці.

«Падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што 3 лютага а 19.40 у аддзяленні філіяла банка неапазнаны мужчына, пагражаючы нажом аператару-касіру, завалодаў ключамі ад сейфа і выкраў блізу Br80 млн» - праінфармавалі ў УСК.

Паводле звестак следчых, выкрадзеныя грошы мужчына паклаў у палімерны пакет, забраў мабільны тэлефон пацярпелай, замкнуў яе ў памяшканні банка і схаваўся.

На месцы здарэння цягам вечара і ночы працавала следча-аператыўная група, супрацоўнікі следчага ўпраўлення УСК Гомельскай вобласці, эксперты-крыміналісты міжраённага аддзела УДКСЭ Гомельскай вобласці. Каардынацыю работы вёў намеснік начальніка УСК Гомельскай вобласці.

Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне асобы, якая ўчынiла злачынства.

Мазырскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 207 (разбой, учынены з мэтай завалодвання маёмасцю ў значнай суме) КК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках