27 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год падатак на здачу кватэр у арэнду ў Менску вырас амаль у два разы

8
За год падатак на здачу кватэр у арэнду ў Менску вырас амаль у два разы

З 3 лютага ўстаноўлены новыя фіксаваныя стаўкі падатку для тых, хто здае жыллё ў арэнду.

Менгарсавет зацвердзіў новыя стаўкі падатку на здачу жылля ў арэнду. Пастанова працуе ўжо з 3 лютага. А, значыць, плаціць па-новаму павінны ўжо з гэтага месяца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, што фіксаваны падатак на здачу жылля ў арэнду трэба плаціць кожны месяц. Паводле закона, гэта робіць гаспадар жылля. Сума падатку залежыць ад таго, у якім раёне знаходзіцца кватэра. Напрыклад, за адзін пакой, што здаецца ў першай эканоміка-планіровачнай зоне (цэнтр Менска), трэба плаціць 240 тысяч рублёў. Калі пакой здаецца ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне (напрыклад, у Шабанах), то каштуе ён гаспадару жылля 120 тысяч рублёў у месяц.

Будзь дасведчаным!

Колькі трэба плаціць у месяц за адзін пакой, што здаецца ў арэнду?

1-я зона - 240 тысяч рублёў

2-я зону - 200 тысяч рублёў

3 і 4-я зоны - 170 тысяч рублёў

5-я зона - 120 тысяч рублёў.

ЛІЧЫЛКА «КП»

Апошнім разам падатак на здачу жылля павышаўся ў сакавіку летась. А дагэтуль - з 1 студзеня 2013 года. «Камсамолка» падлічыла, на колькі вырас падатак на здачу жылля за год (з лютага 2014 да лютага 2015 г.). У якасці прыкладу мы ўзялі двухпакаёвую кватэру, якая здаецца ў цэнтры Менска, і такую ж двухпакаёўку, але дзе-небудзь у мікрараёне Шабаны.

Атрымліваецца, за год падатак на арэнду кватэр у цэнтры Менска павялічыўся на 80%, а кватэр у аддаленых мікрараёнах - на 25%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках