27 красавiка 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў апублікаваў вершы пра Расею і эміграцыю

21
Лаўроў апублікаваў вершы пра Расею і эміграцыю

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў апублікаваў вершы ўласнага сачынення ў часопісе «Русский пионер».

Чыноўнік патлумачыў, што звярнуўся да паэтычнага жанру, «каб паказаць, як тэма замежжа ўспрымалася маім пакаленнем на розных этапах фармавання ягонай грамадзянскай пазіцыі».

У публікацыю увайшлі тры вершы Лаўрова, самы ранні з якіх датаваны 1989 годам і прысвечаны ад'езду аднаго з ягоных калег у Нью-Ёрк на працу ў ААН. Вяртанне таварыша ў Расею ў 1996-м натхніла міністра яшчэ на адзін, таксама уключаны ў матэрыял, піша Lenta.ru.

Трэці верш з апублікаваных быў напісаны ў 1995 годзе, калі, на прызнанне Лаўрова, «здавалася, што ўся краіна сплыве за мяжу». Гэтыя асцярогі выказаліся, напрыклад, у такіх радках: «Ну а что, если станет последней / Эта страшная третья волна? / Брызги гущи кофейной на блюдце. / Угадай, где мосты сожжены? / Угадай, где мосты, чтоб вернуться / Эмигрантам последней волны?»

Сяргей Лаўроў заступіў на пасаду міністра замежных спраў у 2004 годзе. Раней ён цягам дзесяці гадоў быў сталым прадстаўніком Расейскай Федэрацыі пры ААН.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках