27 красавiка 2024, Субота, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заходнебеларускую Атлантыду» прэзентавалі ў Варшаве

Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прэзентаваў чытачам сваю новую кнігу пра міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі.

Прэзентацыя прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве.

Галоўныя героі на старонках «заходнебеларускай Атлантыды» - звычайныя жыхары, вайскоўцы, рабочыя, эмігранты, кантрабандысты, людзі, якія займаліся крыміналам і прастытуцыяй, паведамляе «Радыё Рацыя».

Акрамя таго, у кнізе можна знайсці звесткі аб вераснёўскай кампаніі 1939 года.

«Паказваць гісторыю Беларусі толькі праз КПЗБ - няправільна. Несавецкая гісторыя не перастае быць беларускай гісторыяй, - мяркуе аўтар. - Сапраўды, мы былі падзеленыя на «заходнікаў» і «ўсходнікаў». І гэты падзел сярод старых людзей сапраўды існуе. Але разам з тым ёсць і ментальны падзел - на «савецкіх» і «несавецкіх». Моладзь ужо менш да гэтага здатная, але «рыжская мяжа» - гэта вельмі цікавы гістарычны аб'ект, ад якога не варта было б адмаўляцца. Варта было б туды прывозіць і беларусаў, і замежнікаў, каб паказаць тую няпростую гісторыю».

Фота: «Радыё Рацыя»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках