27 красавiка 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інстаграм замкнуў відэаролікі ў кола

2
Інстаграм замкнуў відэаролікі ў кола

Instagram выпусціў абнаўленне, пасля ўстаноўкі якога відэаролікі па заканчэнні будуць паўтарацца зноў да бясконцасці.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на тэхнаблог Re/code.

Пры гэтым відэа не ставіцца на паўзу, пакуль карыстальнік не пракруціць экран, схаваўшы яго.

Для прадухілення заканчэння мабільнага трафіку ў наладах можна выбраць папярэднюю загрузку ролікаў толькі праз Wi-Fi, аднак новаўвядзенне нельга цалкам вымкнуць.

Замкнёнае відэа таксама ёсць і ў сэрвісе Vine, на які можна выкладваць 6-секундныя ролікі. Аднак, у адрозненне ад Instagram, кліпы на Vine часцяком разлічаныя менавіта на такі фармат бясконцага прайгравання, адзначае The Verge.

Гэты крок фотахостынгу Instagram абараняе інтарэсы хутчэй рэкламадаўцаў, бо цяпер карыстальніку стала цяжэй пазбягаць рэкламы, мяркуе партал. Кампанія запусціла паказ рэкламы ў стужцы навін у кастрычніку мінулага года.

Сэрвіс Instagram належыць найбуйнейшай сацсетцы ў свеце Facebook, якая купіла яго ў 2012 годзе за 1 мільярд даляраў. Глабальная аўдыторыя фотахостынгу налічвае 300 мільёнаў карыстальнікаў у месяц. Расея ўваходзіць у пяцёрку краін паводле колькасці карыстальнікаў сэрвісам.

Штодня карыстальнікі Instagram абменьваюцца больш чым 70 мільёнамі фота і відэаролікаў, якія прыцягваюць 2,5 мільярда ўпадабанняў за дзень.

Фота: Karen Bleier/AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках