6 траўня 2024, панядзелак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сённяшні канцэрт Вайцюшкевіча канчаткова скасаваны

9
Сённяшні канцэрт Вайцюшкевіча канчаткова скасаваны

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, прызначаны на сёння ў менскім клубе «Піраты», не адбудзецца.

Пра гэта напісаў у сваім «Фэйсбуку» арганізатар канцэрта Сяргей Будкін.

Дзякуючы нашым сябрам з Tut.by мы выходзім з гэтай сітуацыі годна - праводзім творчую сустрэчу і аўтограф-сесію ў галерэі Tut.by 8 лютага.

Просім паставіцца з разуменнем - пляцоўка можа прыняць толькі тых, хто ўжо набыў квіткі на канцэрт, які нам сарвалі у «Піратах». На вечарыне можна вярнуць грошы за квіток або ахвяраваць гэтую, ужо выплачаную суму, на карысць музыкаў і кампенсацыі выдаткаў на арганізацыю канцэрта.

Акрамя таго, пададзеная новая заяўка на правядзенне канцэрта Вайцюшкевіча бліжэйшым часам у адным з менскіх клубаў. Дзякуй за разуменне і падтрымку», - напісаў Сяргей Будкін.

Фота: budzma.by

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках