6 траўня 2024, панядзелак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Пуцін неадэкватны і вельмі баіцца страціць уладу

27
Нямцоў: Пуцін неадэкватны і вельмі баіцца страціць уладу

На думку расейскага апазіцыянера, паездка Франсуа Аланда і Ангелы Мэркель у Маскву ўнікальная.

Пра гэта Барыс Нямцоў заявіў у каментары выданню «Гордан».

«Я не памятаю выпадку, каб кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў разам ездзілі ў Маскву. Сама па сабе паездка Мэркель і Аланда ўнікальная і вельмі важная. Гэта апошняя ў гэтай фазе палітычная спроба ўрэгуляваць вайсковы канфлікт ва Украіне», - адзначыў Нямцоў.

«Аланд і Мэркель спадзяюцца на тое, што ў Пуціна хопіць мазгоў для замарожвання канфлікту або ягонага спынення. Іх мірны план, хутчэй за ўсё, заснаваны на выкананні Менскіх дамоўленасцей. Еўрапейцы прапануюць зафіксаваць лінію размежавання паміж «ДНР»/«ЛНР» і Украінай на тых пазіцыях, якія склаліся на сённяшні дзень. Хоць мы ведаем, што з верасня 2014 г. баевікі захапілі 500 км² украінскай зямлі. І гэтая тэма будзе гучаць на перамовах», - уважае палітык.

На думку Нямцова, калі дамовіцца з Пуціным лідарам ЕЗ не атрымаецца, то вайна ва Украіне актывізуецца з новай сілай.

«Відавочна, калі дамовіцца не атрымаецца, вайна выбухне з новай сілай. Цяпер у Еўропе і ЗША актыўна абмяркоўваецца тэма паставак зброі ва Украіну. Аказанне вайсковай дапамогі Украіне Пуцін можа выкарыстоўваць для развязвання поўнамаштабнай вайны. Ён будзе вымушаны актывізаваць дзеянні вайскоўцам», - заявіў Нямцоў.

«Я хацеў бы, каб яны дамовіліся. Пуцін неадэкватны, але вельмі баіцца страціць уладу. Легалізацыя для рускага народа факту вайны Расеі і Украіны прывядзе да рэзкага падзення ягонага рэйтынгу. Больш за 70% грамадзян выказваюцца супраць украінска-расейскай вайны. Але ён дагэтуль прымудраецца абалваньваць рускі народ - толькі 10% грамадзян ведаюць, што ва Украіне ваююць расейскія вайскоўцы. Мяркую, што нягледзячы на неадэкватнасць і адсутнасць дамоваздольнасці, інстынкт захавання ўлады можа нейкім чынам спыніць Пуціна. Хоць упэўненасці ў гэтым няма», - адзначыў палітык.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках