28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уэслі Кларк: Лепшая зброя супраць агрэсіі РФ – інфармацыя

6
Уэслі Кларк: Лепшая зброя супраць агрэсіі РФ – інфармацыя

Самая моцная зброя супраць расейскай агрэсіі - праўда і публічная інфармацыя.

І ўкраінскі ўрад павінен прапускаць праз сябе шмат інфармацыі, перш чым рабіць нейкія заявы. Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН заявіў былы камандуючы сіламі NATO у Косаве, амерыканскі генерал у адстаўцы Уэслі Кларк.

«Тое, што я б раіў: украінскі ўрад павінен быць вельмі добра арганізаваным, прапускаць праз сябе вельмі шмат інфармацыі перш, чым рабіць нейкія заявы, дзеянні павінны быць добра кіраваныя і каардынаваныя І яшчэ: самая моцная зброя - сіла праўды. Публічная інфармацыя», - сказаў Кларк.

Былы камандуючы сіламі NATO у Косаве мяркуе, што расейскі народ разумее, што ўся кампанія агрэсіі ў дачыненні да Украіны зыходзіць ад Уладзіміра Пуціна, і што калі б не ён, расейцы яе не падтрымалі б.

Таму Уэслі Кларк заклікае украінцаў тлумачыць сваім расейскім сваякам, што на самой справе адбываецца ва Украіне.

«Я б хацеў і натхніць, і папрасіць украінцаў, якія маюць сваякоў у Расеі, аб персанальных перамовах, персанальных размовах, нават нягледзячы на ўвесь негатыў. Кожны дзень вы павінны тлумачыць, што вы бачыце», - сказаў Кларк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках