28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін паўтарае мантру пра віну Захаду і жаданні «ўкраінізаваць Данбас»

26
Пуцін паўтарае мантру пра віну Захаду і жаданні «ўкраінізаваць Данбас»

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спрабуе пераканаць свет, што не Расея, а Захад вінаваты ў распальванні канфлікту ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю егіпецкай газеце «Аль-Ахрам» перад візітам у Егіпет.

Пуцін прадоўжыў рыторыку расейскай прапаганды, спрабуючы пераканаць, што Кіеў нібыта хоча «ўкраінізаваць Данбас» і нарошчвае вайсковую прысутнасць на ўсходзе Украіны, піша «Украинская правда».

«Украінскі крызіс паўстаў не на расейскую віну. Ён стаў вынікам спробаў ЗША і іх заходніх саюзнікаў, - якія палічылі сябе «пераможцамі» ў «халоднай вайне», - навязваць паўсюль сваю волю», - заявіў прэзідэнт РФ.

«Пустымі словамі апынуліся абяцанні Паўночнаатлантычнага альянсу (дадзеныя яшчэ савецкаму кіраўніцтву) аб непашырэнні на ўсход. Мы бачылі, як натаўская інфраструктура ўсё бліжэй перамяшчаецца да расейскіх межаў, як ігнаруюцца інтарэсы Расеі», - сказаў ён.

Акрамя таго, дадаў Пуцін, «у рамках праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства» былі зробленыя спробы адарваць шэраг дзяржаў былога Савецкага Саюза ад Расеі, паставіць іх перад штучным выбарам» з Расеяй ці з Еўропай», - і «кульмінацыяй гэтых негатыўных тэндэнцый стаў украінскі крызіс»,

«Мы неаднаразова папярэджвалі ЗША і іх заходніх партнёраў аб згубных наступствах умяшання ва ўнутраныя справы Украіны. Але да нашага меркавання не прыслухаліся», - абурыўся Пуцін.

На ягоныя перакананні, у лютым 2014 года «ЗША, шэраг дзяржаў ЕЗ падтрымалі дзяржаўны пераварот у Кіеве» - і «ультранацыяналісты, якія захапілі ўладу ўзброеным шляхам, паставілі краіну на мяжу расколу, развязалі братазабойчую вайну».

«Сёння мы бачым, як актыўна падтрымліваецца звонку «партыя вайны» ў Кіеве. Прадаўжаюцца спробы сутыкнуць украінскі народ у бездань нацыянальнай катастрофы. Рэзка абвастрылася абстаноўка на Данбасе», - сказаў Пуцін.

«Украінскія сілавікі аднавілі абстрэлы Данецка, Луганска, іншых населеных пунктаў рэгіёну. Нарошчваюць там сваю вайсковую прысутнасць. У краіне абвешчана новая хваля масавай мабілізацыі, гучаць заклікі «узяць рэванш» за летнія «вайсковыя няўдачы», прымусова «ўкраінізаваць Данбас», - заявіў ён ,

Пуцін адзначыў, што «Украіна імкліва мілітарызуецца».

«Пра гэта можна меркаваць паводле звестак статыстыкі: у 2014 годзе вайсковы бюджэт Украіны вырас амаль на 41%. Сёлета ён, паводле папярэдніх звестак, павялічыцца больш чым у 3 разы і складзе больш за 3 млрд даляраў - блізу 5% ад ВУП краіны. І гэта пры тым, што яе эканоміка знаходзіцца ў вельмі жаласным стане і падтрымліваецца ў асноўным за кошт міжнародных, у тым ліку расейскіх, сродкаў», - сказаў ён.

«Безумоўна, нас гэта вельмі трывожыць. Спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа. Расея цвёрда выступае за ўсёабдымнае і выключна мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу на аснове Менскіх дамоўленасцяў, якія былі дасягнутыя шмат у чым дзякуючы ініцыятыве і намаганням расейскага боку», - дадаў Пуцін.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках