28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай прадукцыі знайшлі антыбіётыкі і чужародныя ДНК

28
У беларускай прадукцыі знайшлі антыбіётыкі і чужародныя ДНК

Рассельгаснагляд знайшоў чужародную ДНК у прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў.

Падчас даследаванняў прадукцыі беларускіх мясакамбінатаў, праведзеных у Бранскай міжабласной ветэрынарнай лабараторыі, амаль ва ўсіх пробах знойдзеная старонняя ДНК, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцях.

"У 9 з 10 пробаў, даследаваных на відавую прыналежнасць мясной сыравіны, з якога была выраблена прадукцыя, выяўленая чужародная ДНК. Так, ДНК птушкі выяўленая ў двух пробах прадукцыі Бабруйскага мясакамбіната, у двух пробах прадукцыі Гарадзенскага мясакамбіната, у двух пробах прадукцыі Менскага мясакамбіната, у адной пробе прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната, у адной пробе прадукцыі Аршанскага мясакамбіната і ў адной пробе прадукцыі Слуцкага мясакамбіната. ДНК свіней знойдзеная ў прадукцыі Гарадзенскага і Слуцкага мясакамбінатаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у доктарскай варанай каўбасе Слуцкага мясакамбіната выяўленыя антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы.

Падчас лабараторных даследаванняў таксама выяўленыя дзве партыі прадукцыі Пінскага і Барысаўскага мясакамбінатаў, якія змяшчаюць метабаліты нітрафуранаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках