27 красавiка 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве «за здраду радзіме» арыштаваны святар

19
У Маскве «за здраду радзіме» арыштаваны святар

Лефортаўскі раённы суд Масквы арыштаваў да 5 красавіка Яўгена Петрына паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе.

Гэтую інфармацыю Slon пацвердзіла прэс-сакратарка суда Юлія Скотнікава.

Як паведамляе Life News, арыштаваны працуе ў аддзеле замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату. Ягоныя інтарэсы прадстаўляе адвакат Андрэй Сцебянёў, які таксама быў першым абаронцам абвінавачанай паводле аналагічнага артыкула Святланы Давыдавай і адмовіўся абскардзіць падаўжэнне арышту ў яе справе.

Паводле версіі следства, ён працаваў на амерыканскую выведку і перадаваў інфармацыю аб дзейнасці РПЦ. Life News таксама прыводзіць словы абвінавачанага, згодна з якімі ўся інфармацыя была ўзятая з адкрытых крыніц і не магла нанесці шкоды дзяржаве. Сваё супрацоўніцтва з меркаванымі шпіёнамі ён патлумачыў намерам уцерціся да іх у давер.

Адвакат Сцебянёў запэўніў, што на ранніх стадыях следства з супрацоўніка РПЦ выбівалі паказанні. З ягоных слоў, юрысты «адправілі кучу скаргаў, кучу хадайніцтваў, але пакуль толкам вынікаў не ўдаецца дамагчыся».

У студзені Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў Святлану Давыдаву, якая выхоўвае семярых дзяцей і якую абвінавацілі паводле таго ж артыкула. Паводле версіі следства, у красавіку 2014 яна патэлефанавала ў амбасаду Украіны і паведаміла, што служачыя вайсковай базы ў Вязьме пакінулі частку і маглі адправіцца ў камандзіроўку на Украіну. Да такой высновы яна прыйшла таму, што яе вокны выходзяць на базу, таксама жанчына неспадзявана пачула ў маршрутцы размову вайскоўца пра камандзіроўку.

Пры арышце суд не ўлічыў, што Давыдава выхоўвае семярых дзяцей, а адвакат Сцебянёў не абскарджваў пастанову аб меры стрымання. Пасля абвінавачаная змяніла адвакатаў, яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

У пачатку лютага гэты ж суд арыштаваў паводле такога ж абвінавачвання Генадзя Краўцова. Паводле інфармацыі крыніц «Інтэрфакса», Краўцоў быў затрыманы ў 2014 годзе паводле падазрэння ў перадачы звестак заходнім спецслужбам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках