28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўводзіць памежны рэжым у зоне АТА і побач з Крымам

4
Украіна ўводзіць памежны рэжым у зоне АТА і побач з Крымам

Кабмін Украіны ўвёў на частцы тэрыторыі краіны адмысловыя правілы ўезду, знаходжання і пражывання грамадзян.

Яны ўведзеныя ў шэрагу раёнаў і населеных пунктаў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей, а таксама двух раёнаў Херсонскай вобласці, якія мяжуюць з Крымам, піша ZN.ua.

Пастановай урада №38 ад 30 студзеня "Некаторыя пытанні павышэння ўзроўню нацыянальнай бяспекі Украіны" памежны рэжым уводзіцца з 10 лютага на час правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Памежны рэжым уводзіцца ў наступных гарадах Данецкай вобласці: Данецку, Аўдзееўцы, Арцёмаўску, Вуглядары, Горлаўцы, Дзяржынску, Дэбальцаве, Дакучаеўску, Селідаве, а таксама на тэрыторыі Арцёмаўскага, Валнавахскага, Валадарскага, Канстанцінаўскага раёнаў Данецкай вобласці.

Таксама памежны рэжым уведзены на тэрыторыі Лутугінскага, Новаайдараўскага, Перавальскага, Папаснянскага, Славянасербскага, Старабельскага раёнаў Луганскай вобласці.

У Харкаўскай вобласці памежны рэжым увялі ў Богадухаўскім раёне, у Херсонскай вобласці - у Наватроіцкім і Чаплінскім раёне.

Згодна з законам аб дзяржаўнай мяжы, у месцах, дзе ўсталяваны памежны рэжым, дзейнічаюць асаблівыя правілы ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння грамадзян Украіны і іншых асоб.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках