28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не прапусціла з Беларусі 58 тон польскіх яблыкаў

3
Расея не прапусціла з Беларусі 58 тон польскіх яблыкаў

Садавіна ехала з Польшчы па беларускіх рээкспартных фітасанітарных сертыфікатах у Казахстан.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва Управе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

"У пункце папярэдняга паведамлення "Чырвоная горка" (Смаленская вобласць) забаронены транзіт па тэрыторыі Расеі больш за 58 тон яблыкаў. Садавіна ехала з Польшчы па беларускіх рээкспартных фітасанітарных сертыфікатах у Казахстан", - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Ведамства нагадвае, што з 24 лістапада 2014 года Рассельгаснагляд забараніў транзіт прадуктаў з Беларусі ў Казахстан без дагляду Расеяй. Аднак спробы парушэння гэтай забароны не спыняюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках