28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі аграпром страціў $360 мільёнаў праз крызіс у РФ

10
Беларускі аграпром страціў $360 мільёнаў праз крызіс у РФ

Праз дэвальвацыю расейскага рубля беларускі аграпром страціў у мінулым годзе больш за 360 млн даляраў.

У мінулым годзе Беларусь экспартавала мясапрадуктаў на 1,1 млрд даляраў, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У параўнанні з 2013 годам экспарт мясапрадуктаў у грашовым выразе знізіўся на 19,4%. Прынамсі, пастаўкі свініны ўпалі на 55,9%, да 57 млн даляраў; гатовых і кансерваваных вырабаў з мяса - на 40,5%, да 77 млн даляраў; каўбасных вырабаў - на 32,3%, да 177 млн даляраў; ялавічыны - на 15,6%, да 531 млн даляраў.

Асноўнай прычынай зніжэння вартаснага аб'ёму экспарту стала дэвальвацыя расейскага рубля. Праз яе арганізацыі Мінсельгасхарча, паводле звестак міністэрства, за мінулы год страцілі больш за 360 млн даляраў.

Акрамя таго, больш за 100 млн даляраў экспарцёры сельгаспрадукцыі страцілі праз санкцый Рассельгаснагляду. З восені мінулага года расейскае міністэрства забараніла пастаўкі больш як дваццаці беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў праз выяўленне ў іх прадукцыі шкодных мікраарганізмаў, антыбіётыкаў і геному віруса АЧС. Цяпер большасць закрытых для расейскага рынка прадпрыемстваў ужо аднавілі пастаўкі прадуктаў харчавання ў РФ.

У той жа час пастаўкі малочных прадуктаў у грашовым вымярэнні выраслі на 1% да 2,3 млрд даляраў. Прынамсі, пастаўкі сыроў і тварагу павялічыліся на 23,2%, да 800 млн даляраў; смятаны - на 18,1%, да 71 млн даляраў; кефіру - на 17,7%, да 25 млн даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках