28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Макей сустрэўся з Башарам Асадам

24
Уладзімір Макей сустрэўся з Башарам Асадам

Міністр замежных спраў Беларусі 8-9 лютага наведаў з афіцыйным візітам Сірыю.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Падчас візіту адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Башарам Асадам, прэм'ер-міністрам Ваілем аль-Халякі, міністрам замежных спраў і ў справах эмігрантаў Валідам аль-Муалемам, вярхоўным муфтыем Сірыі Ахмадам Бадр эд-Дынам Хасунам, прадстаўнікамі сірыйскіх дзелавых колаў.

Абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, пытанні ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, у тым ліку аб сітуацыі ў Сірыі і рэгіёне. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня».

Перададзенае пасланне ад імя Аляксандра Лукашэнкі сірыйскаму дыктатару Башару Асаду.

«Падчас перамоваў выказаная падтрымка сірыйскаму народу ў барацьбе супраць замежнага ўмяшання і тэрарызму. Адзначаная прыхільнасць да далейшага развіцця ўсебаковага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва, намер Рэспублікі Беларусь спрыяць постканфліктнаму адраджэнню сірыйскай эканомікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках