28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў распавёў, што спыніць агрэсара Пуціна

25
Нямцоў распавёў, што спыніць агрэсара Пуціна

Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў ягоных агрэсіўных дзеяннях можа спыніць толькі пагроза ягонаму жыццю і ўладзе.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, каментуючы інфармацыю заходніх СМІ аб ультыматуме, які Ангела Мэркель выставіла Пуціну.

"Мэркель выставіла Пуціну ультыматум. Альбо ён згаджаецца на нямецка-французскі мірны план са стварэннем дэмілітарызаванай зоны шырынёй да 70 км, альбо Расею чакаюць новыя санкцыі, і Нямеччына не будзе перашкаджаць пастаўкам амерыканскай зброі.

Вядома, спыненне калатні, забойстваў, вайны ў інтарэсах і Расеі, Украіны і свету. Відавочна, што еўрапейскі план дае шанец гэтага дамагчыся. Але Пуціну жыццё людзей ды інтарэсы краіны не моцна хвалююць. Яго турбуе, што асабіста для яго форма ультыматуму з боку канцлеркі зневажальная і непрымальная.

А значыць, вялікая імавернасць абвастрэння вайны, а ў выпадку амерыканскіх паставак зброі, перарастанне вайны ў сусветную - неўнікнёнае.

Яго спыніць толькі пагроза асабістай загубы і страх страты ўлады. Калі ён адчуе такую пагрозу, то ў Менску ўсё адбудзецца, калі не - рыхтуйцеся да мабілізацыі", - напісаў палітык.

У сераду, 11 лютага, у Менску могуць адбыцца перамовы аб міры на Данбасе ў "нармандскім фармаце" з удзелам лідараў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Мэркель і Франсуа Аланда.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках