7 траўня 2024, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Адзінства Еўропы і ЗША пакладзе канец агрэсіі Расеі

7
Дональд Туск: Адзінства Еўропы і ЗША пакладзе канец агрэсіі Расеі

Кіраўнік Еўрапейскай Рады сустракаецца з прэзідэнтам ЗША.

Дональд Туск перакананы, што адзінства Еўропы і ЗША можа пакласці канец агрэсіўнай палітыцы Расеі ў дачыненні да яе суседзяў. Пра гэта ён заявіў напярэдадні сустрэчы з Баракам Абамам, паведамляе УНИАН са спасылкай на прэс-службу Еўрапейскай Рады.

Са слоў Туска, «нашы праціўнікі з выкарыстаннем прапаганды, актаў гвалту, парушэннем суверэнітэту нашых суседзяў маюць намер аслабіць асновы палітычнай супольнасці заходняга свету».

«Сёння мы можам убачыць з поўнай яснасцю, што яны спрабуюць падзяліць нас, унутры Еўропы, а таксама Еўропу і Амерыку. Толькі калі мы адзіныя, мы зможам пакласці канец агрэсіўнай палітыцы Расеі ў дачыненні да яе суседзяў», - заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады.

Ён адзначыў, што падчас сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам мае намер абмеркаваць пытанне крызісу стасункаў з Расеяй у кантэксце Украіны, пагрозы тэрарызму, дзеянні так званай «ісламісцкай дзяржавы», а таксама партнёрства ў сферы трансатлантычнага гандлю і інвестыцый.

«Мінулае паказала, што толькі тады, калі мы адзіныя, мы ў стане паспяхова змагацца з тэрарызмам. Таксама дзякуючы таму, што мы дзейнічалі разам у галіне эканомікі гандлю, мы здолелі дамагчыся поспеху», - падкрэсліў Туск.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках