8 траўня 2024, Серада, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрству інфармацыі не патрэбна беларуская версія сайта

12

Сайт Міністэрства інфармацыі мае толькі рускамоўную версію.

Прадаўжаецца кампанія «Болей беларускай мовы», у рамках якой блогер звяртаецца ў дзяржаўныя органы і пытаецца, чаму на іх сайтах няма версіі на беларускай мове, піша "Белорусский партизан".

Са слоў Уладзіміра Андрыенкі, у кампаніі ёсць станоўчыя адказы, а ёсць «адпіскі». Блогер стварыў спіс сайтаў дзяржаўных устаноў і паказаў, на якіх з іх ёсць беларускія версіі і як яны працуюць. Ён ужо звярнуўся ў шэраг устаноў і міністэрстваў.

Уладзімір адзначае, што на этапе перапіскі ўсе дзяржаўныя ўстановы адказваюць па-беларуску. Таксама блогер праводзіць маніторынг дзяржаўных органаў на прадмет таго, як яны выконваюць Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама Закон Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

9 сакавіка Андрыенка атрымаў адказ з Міністэрства інфармацыі, у якім паведамляецца, што найбліжэйшым часам не плануецца распрацоўваць беларускую версію сайта, але не выключаецца магчымасць рэалізацыі гэтага праекта ў будучыні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках