7 траўня 2024, aўторак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін хоча стварыць валютны саюз з Беларуссю і Казахстанам

22
Пуцін хоча стварыць валютны саюз з Беларуссю і Казахстанам

Прэзідэнт Расеі даручыў Цэнтрабанку і ўраду прапрацаваць мэтазгоднасць стварэння валютнага саюза ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Банкі Расеі сумесна з урадам РФ ва ўзаемадзеянні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза вызначыць далейшыя кірункі інтэграцыі ў валютнай і фінансавай сферах у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з прапрацоўкай мэтазгоднасці і магчымасці стварэння ў перспектыве валютнага саюза", - гаворыцца ў даручэнні Уладзіміра Пуціна, апублікаваным у аўторак на афіцыйным сайце Крамля.

Далажыць аб выкананні даручэння кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўніца ЦБ Эльвіра Набіуліна павінны да 1 верасня 2015 года.

Даручэнне дадзенае паводле вынікаў нарады з членамі ўрада, якая адбылася 18 лютага гэтага года, паведамляе "Інтэрфакс".

Таксама ўраду даручана ва ўзаемадзеянні з партнёрамі па ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй забяспечыць паўнавартасны ўдзел расейскіх міністэрстваў і ведамстваў у фармаванні ў рамках ЕАЭС адзіных рынкаў тавараў і паслуг, а таксама ў рэалізацыі прадугледжанай Дамовай аб ЕАЭС узгодненай палітыкі.

Аб ходзе выканання гэтага даручэння Дзмітрый Мядзведзеў павінен далажыць кіраўніку дзяржавы да 1 чэрвеня 2015 года і далей дакладваць раз на паўгода.

Фота: РБК

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках