6 траўня 2024, панядзелак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін пыласос у адны рукі - раз на 3 гады (Відэа)

35

Дзяржаўны мытны камітэт прыйшоў на дапамогу ўраду ў разгрузцы складоў.

На ўвоз замежных тавараў цяпер уведзенае абмежаванне. Улады спадзяюцца, што беларусы пачнуць купляць айчыннае.

Аб гэтым - сюжэт «Белсата».

Нагадаем, з 10 сакавіка пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз электратэхнікі і шын у Беларусь.

У прыватнасці, цягам трох гадоў у якасці тавараў для асабістага карыстання (без выплаты мытных пошлін) можна ўвозіць па 1 адзінцы кухонных газавых (альбо электрычных) пліт, варачных панэляў, бытавых выцяжак, кухонных камбайнаў, мікрахвалёвых печаў, духавых шафаў, ваннаў, душавых кабін, ракавін для сцёку вады, ракавіны для мыцця, бідэ, унітазаў, зліўных бачкоў, бытавых лядоўняў-маразільнікаў, лядоўняў, маразільнікаў, пасудамыйных машын, пральных машын, кавамашын, швейных машын, бытавых воданагравальнікаў, кампутарных манітораў каляровых з вадкакрысталічным экранам, ноўтбукаў (нэтбукаў), планшэтных ПК, капіравальна-размнажальнай тэхнікі, апаратуры прыёмнай для тэлевізійнай сувязі, кандыцыянераў, касілак для газонаў (трымераў), пыласосаў, бытавых зварачных апаратаў, бытавых электрагенератараў, бытавога абсталявання для мыйкі аўтамабіляў, дзіцячых вазкоў (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці), чоўнавых матораў, грамадзянскай гладкаствольнай або наразной зброі і яе частак.

Цягам двух гадоў можна ўвозіць да 4 адзінак летніх і зімовых пнеўматычных шын (альбо колаў з летнімі і зімовымі шынамі, у тым ліку былымі ва ўжыванні) да кожнага транспартнага сродку для асабістага карыстання, які знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы, што перамяшчае такія тавары. Без пошліны таксама дазволена ўвозіць да 4 дыскаў.

Выключэння складаюць тавары, увезеныя з выплатай сукупнага мытнага плацяжу.

Вырахаванне ўказаных тэрмінаў (3 і 2 гады) будзе весціся з 31 сакавіка 2014 года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках