6 траўня 2024, панядзелак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваныя ў забойстве Нямцова абскардзілі арышт

5
Падазраваныя ў забойстве Нямцова абскардзілі арышт

Яшчэ двое падазраваных у забойстве Барыса Нямцова абскардзілі свой арышт.

Як паведаміла прэс-сакратарка Басманнага суду Масквы Ганна Фадзеева, у суд паступілі скаргі ад адвакатаў Анзора Губашава і Рамзата Бахаева, паведамляе BBC.

Раней паведамлялася, што абарона аднаго з пяці падазраваных паводле справы аб забойстве Нямцова падала скаргу на ягоны арышт.

Акрамя гэтага, адзін з арыштаваных паводле справы аб забойстве апазіцыянера Барыса Нямцова былы супрацоўнік МУС Чачні Заур Дадаеў паскардзіўся праваабаронцам на жорсткае абыходжанне з ім і заявіў, што не прызнае сябе вінаватым.

Нагадаем, 8 сакавіка Басманны суд Масквы арыштаваў пецярых падазраваных паводле гучнай крымінальнай справы - Заура Дадаева, Анзора Губашава, Шагіда Губашава, Тамерлана Эскерханава і Рамзата Бахаева. Усе яны прабудуць пад вартай да 28 красавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках