5 траўня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Пуцін прапусціць сённяшняе пасяджэнне калегіі ФСБ

56
Пяскоў: Пуцін прапусціць сённяшняе пасяджэнне калегіі ФСБ

Доўгую адсутнасць Уладзіміра Пуціна на публіцы прэс-сакратар прэзідэнта РФ патлумачыў «вельмі напружаным» парадкам дня «на фоне крызісных з'яў».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін здаровы, а ў зменах яго рабочага графіка «нічога экстраардынарнага няма». Пра гэта сёння ў інтэрв'ю «Эху Москвы» распавёў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Не трэба хвалявацца, усё ў парадку», - так пракаментаваў чуткі аб праблемах Пуціна са здароўем Пяскоў, дадаўшы, што той «абсалютна» здаровы, а ягоны поціск рукі настолькі моцны, што «ламае рукі».

Прэс-аташэ Пуціна таксама паведаміў, што прэзідэнт РФ не плануе прымаць удзел у сённяшнім пасяджэнні калегіі ФСБ.

«Ну, звычайна прысутнічае, так. Сёлета - не, ён не планаваў. У яго сустрэчы ідуць пастаянна, але не ўсе сустрэчы публічныя. Парадак дня цяпер вельмі напружаны - звязана і з крызіснымі з'явамі, і гэтак далей. Цяпер ідзе пастаянная камунікацыя і з урадам, і з дзяржкампаніям, і з банкаўскім асяроддзем. Натуральна, на гэта сыходзіць вельмі шмат часу», - патлумачыў ён.

Нагадаем, апошняе публічнае мерапрыемства з удзелам Уладзіміра Пуціна адбылося 5 сакавіка. Чуткі пра тое, што расейскаму прэзідэнту нядужыцца, пайшлі пасля таго, як агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Казахстана паведаміла аб тым, што праз Пуціна адкладзены саміт у Астане. З'яўленне прэзідэнта чакалася сёння на калегіі ФСБ.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках