6 траўня 2024, панядзелак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккейн раскрытыкаваў кіраўніка МЗС ФРГ праз Украіну

3
Джон Маккейн раскрытыкаваў кіраўніка МЗС ФРГ праз Украіну

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн рэзка раскрытыкаваў кіраўніка МЗС ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера.

Нямецкі міністр разам са сваім урадам ухіляецца ад таго, каб "абмежаваць дзеянні Уладзіміра Пуціна, які ў гэты час знішчае ўкраінцаў", заявіў Маккейн у Вашынгтоне журналістам у чацвер, 12 сакавіка. На думку сенатара, кіраўнік нямецкай дыпламатыі "не заслугоўвае даверу", піша "Карэспандэнт".

Словы амерыканскага палітыка сталі рэакцыяй на тое, што Штайнмаер раней у чацвер раскрытыкаваў ліст, складзены Маккейнам і яшчэ 46 рэспубліканскімі сенатарамі. У пасланні, якое было накіраванае кіраўніцтву Ірана, сенатары папярэджвалі, што без ратыфікацыі Кангрэсу ЗША магчымае пагадненне па атамнай праграме Тэгерана можа быць ануляванае пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Барака Абамы ў 2017 годзе.

Міністр замежных спраў ФРГ выказаў асцярогі з нагоды таго, што ліст рэспубліканцаў можа падарваць давер Тэгерана да "шасцёркі" міжнародных пасярэднікаў. "Перамовы дастаткова складаныя, таму нам не патрэбны дадатковы фактар нявызначанасці", - заявіў Штайнмаер.

Маккейн, у сваю чаргу, абвінаваціў кіраўніка нямецкага МЗС у прыхільнасці дыпламатыі ў стылі Чэмберлена, нагадаўшы тым самым пра палітыку прымірэння, прыхільнікам якой быў брытанскі ўрад у 1930-х гадах. Лондан тады беспаспяхова спрабаваў прадухіліць вайну ў Еўропе, ідучы на саступкі Адольфу Гітлеру.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках