2 траўня 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккейн: ЗША заўсёды дапамагалі народам, якія змагаліся за свабоду

8
Джон Маккейн: ЗША заўсёды дапамагалі народам, якія змагаліся за свабоду

Але сёння Барак Абама на гэта не наважыцца.

ЕЗ не робіць усё магчымае для процідзеяння агрэсіі РФ супраць Украіны, і гэта толькі заахвочвае Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіў амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн у інтэрв'ю выданню "Дзень".

"Думаю, усё зразумелі, што еўрапейцы нічога не будуць рабіць, пакуль яны залежаць ад расейскіх энергарэсурсаў. А кіраўніцтва Амерыкі няма. Думаю, нам наўпрост трэба прыняць гэтую рэальнасць. Я быў у Мюнхене, і канцлерка штосьці сказала пра параўнанне з Усходняй Нямеччынай. Але гэта ж нонсэнс. Усходняя Нямеччына існавала ў часы халоднай вайны", - сказаў Маккейн.

З ягоных слоў, упершыню за 70 гадоў можна ўбачыць, каб канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Францыі падтрымлівалі расчляненне еўрапейскай краіны.

"Гэты выпадак падштурхнуў іншых сусветных гульцоў, уключаючы Кітай і краіны Блізкага Усходу. Гэта стала небяспечным прэцэдэнтам, які можа падштурхнуць Уладзіміра Пуціна да яшчэ большага авантурызму", - дадаў ён.

Маккейн чарговым разам падкрэсліў, што ЗША павінны надаць ўзброеную падтрымку Украіне, але прэзідэнт Барак Абама на гэта не наважыцца.

"Калі ўкраінцы хочуць змагацца за незалежнасць і свабоду сваёй краіны, то чаму б Злучаным Штатам Амерыкі не даць ім сродкі для дасягнення гэтай мэты? Цягам усёй сваёй гісторыі Злучаныя Штаты дапамагалі народам, якія змагаліся за свабоду. А наш прэзідэнт груба парушыў такі падыход", - сказаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках