7 траўня 2024, aўторак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спынілі справу аб дзяржаўнай здрадзе супраць шматдзетнай маці

5
У Расеі спынілі справу аб дзяржаўнай здрадзе супраць шматдзетнай маці

Справа аб дзяржаўнай здрадзе супраць Святланы Давыдавай закрытая «праз адсутнасць складу злачынства».

Паводле звестак адваката Івана Паўлава, справа аб дзяржаўнай здрадзе супраць Святланы Давыдавай спыненая праз адсутнасць складу злачынства, піша gazeta.ru.

«З Давыдавай знятыя ўсе абвінавачванні ў здзяйсненні дзяржаўнай здрады, яна мае права на рэабілітацыю», - сказаў ён.

Як паведамляе «Камерсант», экспэртыза, прызначаная следствам, не знайшла дзяржаўнай таямніцы ў звестках, якія перадала ў амбасаду Украіны жыхарка Вязьмы Святлана Давыдава.

Раней Масгарсуд прызнаў незаконным арышт абвінавачанай у дзяржаўнай здрадзе Святланы Давыдавай. Давыдава знаходзілася пад арыштам з 22 студзеня да 3 лютага, пасля чаго яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках