6 траўня 2024, панядзелак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: «Крымнаш» стаў дзяржаўным суіцыдам Расеі

1
Портнікаў: «Крымнаш» стаў дзяржаўным суіцыдам Расеі

Акупацыя Крыму стала першым крокам на шляху дзяржаўнага суіцыду, якім расейская ўлада займаецца па гэты дзень.

Урачыстасці, прымеркаваныя гадавіне анэксіі Крыма, у Расеі наважылі расцягнуць на цэлы тыдзень - і зразумела! Калі год таму Уладзімір Пуцін разам са сваімі найбліжэйшымі паплечнікамі з сілавых структур прымаў пастанову аб акупацыі тэрыторыі чужой краіны, яна бачылася з Крамля толькі як першая падзея ў чарадзе бясконцых перамог, якія павінны даказаць свету небяспеку «ігнаравання» апетытаў Масквы і ператварыць Расейскую Федэрацыю ў Савецкі саюз XXI стагоддзя, піша журналіст Віталь Портнікаў у сваёй калонцы для «Крым.Реалии».

Але Савецкага Саюза не атрымалася. Акупацыя Крыму стала толькі першым крокам на шляху дзяржаўнага суіцыду, якім расейская ўлада пры поўнай падтрымцы тэлевізіі і грамадства, якое паверыла ў ёй, займаецца па гэты дзень.

Анэксію Крыма святкуюць так шыкоўна менавіта таму, што ў Пуціна, як гаворыцца, няма апраўдання. Ён не здольны прызнаць, што трагічна памыліўся, не пралічыў, сам загнаў сябе ў пастку, з якой няма выйсця. Так, разуменне таго, што момант уцёкаў Віктара Януковіча і паслаблення Украінскай дзяржавы, разбуранай марыянеткавай уладай, якая з цяжкасцю адраджаецца пасля ачышчальнай рэвалюцыі - самы надзейны для крадзяжу Крыму з ягоным «укаранёным» войскам і значнай часткай маргінальнага насельніцтва - было правільным. Але пралічыць рэакцыю сусветнай супольнасці не ўдалося. Зразумець, чым адрозніваецца насельніцтва Крыму ад жыхароў украінскіх усходніх і паўднёвых абласцей, - не ўдалося. Убачыць, якімі будуць памеры эканамічных страт, - не ўдалося. І зразумець, што зваротнай дарогі пасля такога злачынства не існуе, - таксама.

Гатоўнасць расейскага грамадства вітаць анэксію Крыму была падобная на рэакцыю падлетка, які сядзіць на «наркаце», што скраў гаманец з сумачкі ўласнай маці і ўпэўненага, што яму за гэта нічога не будзе. Менавіта таму ўся гэтая брыдота так радасна рагатала. Менавіта адсюль гэтае ідыёцкае «не смяшыце мае Іскандэры!». Але за мінулы год нават пазбаўленыя ўсякай фантазіі прыхільнікі крадзяжу пераканаліся, што за яго трэба плаціць, а тут яшчэ і ўлада, абражаная сацыяльнай незадаволенасцю, пастаянна нагадвае - мы ж усё падтрымлівалі! Таму і ўсе разам будзем пакутаваць. А падлетак - ён жа не хацеў пакутаваць! Ён жа думаў, што будзе, як раней і нават лепш. Але выявілася - пралічыўся.

Першую гадавіну анэксіі Крыма ў Расеі святкуюць так шырока менавіта таму, што не ўпэўненыя, ці атрымаецца з такім жа самадзейным самазабыўным размахам адсвяткаваць наступную. Так, праз год Крым усё яшчэ можа заставацца пад кантролем акупантаў - але эканамічнае становішча Расеі, яе шанцы на выжыванне, здольнасці яе насельніцтва радавацца хоць чамусьці акрамя развязання ўласных бытавых праблем могуць быць куды больш важнымі тэмамі для абмеркавання, чым нейкія палітычныя падзеі. Праз год дзе-небудзь у Маскве, Туле або Яраслаўлі да Крыму будуць ставіцца як да Чачэніі: вось, узвалілі вас на сваю галаву, адны беды, а прыедзеш да вас - так ніякага сэрвісу. Вядомая справа - «хахлы»!

Так, менавіта так і будзе: крымчукі для сваіх мімавольных «вызваліцеляў» хутка стануць «хахламі», няўдзячнымі і прагнымі, не здольнымі ацаніць усю «шырыню рускай душы» і наслаць на Расею сваімі просьбамі аб далучэнні пакаранні егіпецкія. А крымчукі ўсё часцей будуць успамінаць, што яны нікога ні пра што не прасілі, а ў выніку не атрымалі абяцанага дастатку - адны страты. Адзіным запаведнікам патэнтаванага вар'яцтва на паўвостраве будзе заставацца мілітарызаваны дайшоўшы да жабрацтва Севастопаль - але і там жыхары панура будуць праходзіць міма плакатаў «Ды хоць камяні з неба! Мы на радзіме!» - таму што зразумеюць: з неба не будзе ні камянёў, ні манны нябеснай.

Таму Пуцін так і спяшаецца зафіксаваць у свядомасці суграмадзянаў сваю ролю аб'яднальніка рускіх земляў, якая скончылася крывавай вайной на ўкраінскім ўсходзе, крахам расейскай эканомікі і канчатковай маргіналізацыяй і без таго недабудаванай дзяржаўнасці. Гэта не тыдзень радасці. Гэта - тыдзень роспачы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках