6 траўня 2024, панядзелак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Селін Дыён вяртаецца на вялікую сцэну

Селін Дыён вяртаецца на вялікую сцэну

У кар'еры канадскай спявачкі быў доўгі перапынак праз хваробу мужа.

Селін Дыён заявіла аб сваім вяртанні на вялікую сцэну пасля працяглай паўзы ў сваёй кар'еры, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на USmagazine.

Выданне піша, што артыстка падпісала чатырохгадовы кантракт з вядомай кампаніяй, так што найбліжэйшым часам прыхільнікі зноў ўбачаць яе на сцэне.

Селін не з'яўлялася перад сваімі слухачамі з 2013 года, калі ў яе мужа дыягнаставалі рак. Тады Дыён паведаміла, што павінна зрабіць перапынак у сваёй творчай кар'еры, для таго, каб надаваць больш часу сям'і.

Адзначым, што Селін Дыён, нароўні з Уітні Х'юстан і Мэраяй Кэры, часта называюць адной з самых уплывовых поп-выканаўцаў, праз ейны ўплыў на індустрыю гуказапісу ў 1990-х гадах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках