7 траўня 2024, aўторак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкавы ўзвод ЗША прыбыў на вучэнні ў Эстонію

3
Танкавы ўзвод ЗША прыбыў на вучэнні ў Эстонію

Танкавы ўзвод ЗША з чатырма танкамі Abrams і тэхнікай падтрымкі, а таксама два ўзводы амерыканскіх дэсантнікаў прыбылі ў Эстонію на вучэнні.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў прэс-службе галоўнага штаба Сіл абароны Эстоніі.

Вайскоўцы і тэхніка патрапілі ў Эстонію праз Латвію чыгункай. Дэсантнікам трэба змяніць кантынгент Другога кавалерыйскага палка наземных сіл ЗША. Баявая тэхніка і жаўнеры размесцяцца ў вайсковым гарадку Тапа.

Раней у Рыгу прыбылі блізу 750 адзінак амерыканскай цяжкай вайсковай тэхнікі, у тым ліку танкі, БМП, артылерыйскія прылады і гелікоптэры, а таксама 3 тысячы жаўнераў з дывізіі першай бранятанкавай брыгады ЗША.

Амерыканскія жаўнеры возьмуць удзел у вучэннях Сіл абароны, якія пройдуць 4-15 траўня. У Пентагоне адзначылі, што вучэнні сталі адказам на падтрымку Масквой баевікоў на Данбасе і далучэнне да Расеі Крыма.

Мяркуецца, што ў вучэннях возьмуць удзел больш як 13 тысяч чалавек. Сярод іх рэзервісты, вайскоўцы тэрміновай службы, кадравыя вайскоўцы, жаўнеры NATO, а таксама прадстаўнікі добраахвотніцкай арганізацыі «Kaitseliit».

Фота з архіву

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках