7 траўня 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: Імперская шызафрэнія абвострыцца пад 9 траўня

6
Луцэнка: Імперская шызафрэнія абвострыцца пад 9 траўня

Старшыня фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка ўважае за небяспечны пярэдадзень Дня перамогі, калі ў Масквы можа абвастрыцца традыцыйная «імперская шызафрэнія».

"Мы павінны быць гатовыя да пуцінскага плана В - поўнамаштабнай вайны. Перагрупаванне расейска-тэрарыстычнай бранятэхнікі, высыханне глебы і традыцыйнае для Масквы абвастрэнне імперскай шызафрэніі напярэдадні Дня перамогі паказваюць на тое, што найнебяспечнейшым перыядам можа стаць канец красавіка - травень", - сказаў ён у інтэрв'ю "Украінскай праўдзе".

Са слоў палітыка, у жніўні мінулага года, калі рэгулярныя войскі РФ увайшлі на тэрыторыю Украіны, Пуцін пачаў план А - агрэсію, спадзеючыся, што ад гэтага ўдару расейскамоўнае насельніцтва ўсходу раскідае краіну. Але гэта не адбылося. Такім чынам, Пуцін уключыў план В - бунт. Праявы падрыхтоўкі гэтага прамаскоўскага бунту прыкметныя то ў Харкаве, то ў Марыупалі, то ў Кіеве.

"Паказальным званочкам было так званае "Батальённае брацтва", у складзе якога была жанчына, якая назвалася кіраўніком камітэта салдацкіх маці. Пры гэтым яе двое сыноў - у Маскве, а муж - адстаўны афіцэр ФСБ. У гэтым жа шэрагу - блакаванне Мінабароны, тэракты, сабатаж", - адзначыў народны дэпутат.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках