7 траўня 2024, aўторак, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія правядзе рэферэндум аб канстытуцыйнай рэформе

2
Арменія правядзе рэферэндум аб канстытуцыйнай рэформе

Прэзідэнт Арменіі ўхваліў канцэпцыю канстытуцыйных пераўтварэнняў, якая прадугледжвае пераход да парламенцкай сістэмы кіравання краінай.

Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Сержа Саргсяна.

Рэформу трэба будзе зацвердзіць на ўсенародным рэферэндуме, дата якога пакуль не вызначаная.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, канцэпцыя была пададзеная спецыялізаванай камісіяй канстытуцыйных рэформаў. Прэзідэнт даручыў чальцам камісіі арганізаваць з палітычнымі партыямі абмеркавання наконт рэалізацыі замацаваных у канцэпцыі падыходаў і абагульніць пададзеныя партыямі прапановы і заўвагі.

Канстытуцыйная рэформа будзе праведзеная шляхам усенароднага рэферэндуму. Пра дату правядзення рэферэндуму не паведамляецца.

Цяпер Арменія - выяўная прэзідэнцкая рэспубліка. Канстытуцыя дае прэзідэнту надзвычайныя паўнамоцтвы ў выпадку ўзнікнення пагрозы функцыянаванню інстытутаў публічнай улады, прэзідэнт прызначае прэм'ера і чальцоў урада, а таксама вызваляе іх ад пасад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках