3 траўня 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: Лукашэнка прыслугоўвае Пуціну

19
Вітаўтас Ландсбергіс: Лукашэнка прыслугоўвае Пуціну

Першы кіраўнік незалежнай Літвы заклікае не верыць беларускаму дыктатару.

Дыктатар Лукашэнка выконвае ролю міратворца, спрабуючы нібыта памірыць Украіну з Расеяй. Еўропа прымае гэтую ролю, але, натуральна, што Лукашэнка наўрад ці выйдзе з-пад кантролю Расеі.

Адказваючы на пытанне тэлеканала «Белсат», ці зможа Беларусь найбліжэйшым часам выйсці з арбіты Расеі і пайсці на інтэграцыю з Еўропай, першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс заявіў:

«Сапраўдны міратворац павінен прапанаваць мірную дамову Расеі і Украіны. Калі б я ўбачыў, што спадар Лукашэнка ідзе з такой прапановай да абодвух бакоў, якія ваююць у расейска-ўкраінскай вайне... Сусед, які мае даволі добрыя стасункі з адным і з другім, мог бы сказаць ім: «Сябры, сядайце і распрацоўвайце мірную дамову, хопіць ваяваць». Тады я мог бы прыняць яго як міратворца.

А калі ён патурае манеўрам, як падмануць больш слабы бок, то ён прыслугоўвае больш моцнаму. Калі трэці бок зацікаўлены ў міры і спачувае тым, хто пакутуе, то трэба казаць аб міры паміж Украінай і Расеяй, а не з нейкімі там наймітамі, бо калі выстаўляюцца найміты - гэта ўжо падман, гэта ўжо царства хлусні, нібыта там ваююць найміты.

А чые найміты? Яны змагаюцца за таго, хто іх наняў, хто пастаўляе найноўшую зброю, дае вопратку і забеспячэнне ды яшчэ дасылае сваю наўпроставую дапамогу войскамі, афіцэрамі і тэхнікай», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках