2 траўня 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пачалі браць падаткі з пазык

92
У Гародні пачалі браць падаткі з пазык

Плаціць падатак цяпер трэба і з грошай, якія ўзятыя ў пазыку ў суседа.

Падатковая інспекцыя пацікавілася ў Жыхаркі Гародні, на якія грошы яна купіла кватэру. Жанчына патлумачыла, што ўзяла грошы ў пазыку. Паводле новых правіл ёй давялося заплаціць падатак з гэтай сумы, піша «Вячэрні Гродна».

У 2015 годзе ў падатковую інспекцыю Кастрычніцкага раёна паступіла дэкларацыя аб даходах і маёмасці жыхаркі Гародні. Выявілася, што жанчына купіла кватэру. На пытанне аб крыніцы даходаў, за якія набыла нерухомасць, жанчына адказала, што атрымлівала грошы ў пазыку. Пры гэтым людзі, якія падалі пазыкі, не знаходзіліся з ёй у стасунках блізкага сваяцтва, не былі апекунамі, папячыцелямі або падапечнымі гарадзенкі.

Падаткавікі выставілі да выплаты падаходны падатак з гэтых пазык у суме 24,96 млн рублёў, паведамілі ў ІМПЗ Гарадзенскай вобласці. Нагадаем, паводле змен у заканадаўстве, з 1 студзеня падаткамі абкладаюцца не толькі даходы, але і сумы, узятыя ў пазыку або ў крэдыт.

З 1 студзеня 2015 згодна з пунктам 2-1 артыкула 178 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжаны абавязак выплаты падаходнага падатку з сум атрыманых пазык, крэдытаў фізічнымі асобамі пры адначасовым выкананні наступных умоў:

- Падача фізічнай асобай паводле пісьмовага патрабавання падатковага органа дэкларацыі аб даходах і маёмасці і (або) тлумачэння аб крынiцах даходаў;

- Указанне ў такой дэкларацыі (альбо тлумачэнне аб крыніцах даходаў) пазык, крэдытаў, атрыманых ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, замежных арганізацый, якія не вядуць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, замежных індывідуальных прадпрымальнікаў;

- Пазыкі, крэдыты цалкам альбо часткова не выплачаныя (не вернутыя);

- Пазыкі, крэдыты, атрыманыя не ад асоб, якія знаходзяцца ў адносінах блізкага сваяцтва.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках