2 траўня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent абрынуўся да $54,32

3
Кошт нафты Brent абрынуўся да $54,32

Сусветныя кошты нафты ў панядзелак дэманструюць адмоўную дынаміку.

На 07.54 паводле Менску кошт красавіцкага ф'ючэрса на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent знізіўся на 0,64% - да $54,32 за барэль. Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI знізіўся на 1,09% - да $44,35 за барэль, піша «Прайм».

Кошты нафты пачалі зніжацца яшчэ ў пятніцу пасля публікацыі сакавіцкага дакладу МЭА. Агенцтва прагназуе, што ЗША хутка могуць вычарпаць рэзервовыя магутнасці для захоўвання сыравіны, што прычыніцца да дадатковага ціску на кошт нафты бліжэйшымі месяцамі.

Камерцыйныя запасы нафты ў краінах АЭСР, паводле звестак МЭА, выраслі ў студзені на 23,1 мільёна барэляў - да 2,733 мільярда барэляў. Лішкі запасаў нафты ў ЗША выраслі да рэкордных 72 мільёнаў барэляў. Здабыча нафты ў краінах-сябрах АПЭК у мінулым месяцы склала 30,22 мільёна барэляў нафты ў дзень (пры квоце 30 мільёнаў), знізіўшыся ўсяго на 90 тысяч барэляў у дзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках