7 траўня 2024, aўторак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сем гадоў Коля Лукашэнка зламаў руку і страляў з аўтамата Калашнікава

63
У сем гадоў Коля Лукашэнка зламаў руку і страляў з аўтамата Калашнікава

Сярод хобі малодшага сына дыктатара - стральба з баявой зброі.

Пра гэта Лукашэнка распавёў у 2011 годзе ў інтэрв'ю амерыканскаму прафесару Рыгору Іофе.

Два шматгадзінныя інтэрв'ю Лукашэнкі (у чэрвені і ліпені 2011 года) Рыгору Іофе ўвайшлі ў кнігу прафесара «Пераацэньваючы Лукашэнку. Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце».

Партал tut.by прыводзіць вытрымкі з гутаркі.

- Хто выхоўвае Колю, акрамя Вас?

- Ніхто.

- Што ж ягоная ўласная маці...

- Яго маці ўласная бачыць яго не часцей, можа быць, чым іншыя праз тэлевізію. Гэта мой сын, які вырас у мяне на руках, я нават не хачу казаць, як гэта мне далося - калі не буду прэзідэнтам, раскажу. Ён ніколі не клаўся без мяне спаць і ніколі не прачынаўся».

- Гэта значыць, ён пазбаўлены матчынай любові?

- Чаму, яго маці наведвае яго.

- Яна толькі прыходзіць у госці ці ўсё ж займаецца яго выхаваннем?

- Яго выхоўваю я, ён за мной як хвост - куды б я ні ішоў, ён за мной. Але сёння ён не прыйшоў, таму што рыхтуецца да палёту на гелікоптэры.

- І хто там з ім?

- Што Вы маеце на ўвазе пад «хто там з ім»? Яму хутка сем. Вы пытаецеся, хто корміць і апранае яго? Я апрануў яго і дапамог пачысціць зубы, таму што ён руку зламаў.

- Руку зламаў?

- Так, ён зламаў яе нядаўна на гульнявой пляцоўцы. Ён упаў на роўным месцы і на корань дрэва локцем.

- А яго маці хіба не хоча бачыць сына кожны дзень?

- Чаму? Яна жыве побач. Калі ёсць неабходнасць, яна заўсёды можа прыйсці, калі можа. Але калі ён кладзецца спаць, то яго ўкладваю я, таму што ён не хоча бачыць нікога іншага.

- Гэта значыць, іншыя сваякі могуць…

- Без праблем. Яна працуе. У восем раніцы ў яе звычайна планёрка. У сем раніцы ён яшчэ спіць. Таму яна не прыходзіць кожны дзень, асабліва ўлічваючы, што ў яе ёсць яшчэ іншы сын і сям'я, у тым ліку цяжка хворы бацька. Яна заваленая справамі. Але ў нядзелю яна можа правесці з Колем цэлы дзень, калі ў яе на працы не здараецца нічога экстраардынарнага... Але гэта ўжо не важна для яго. У рэшце, ён хлопчык. Што для яго важна, так гэта ягоная зброя: напрыклад, сёння ён трэніруецца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі, заўтра з аўтаматам Калашнікава...

Адзначым, гэта не першы раз, калі Лукашэнка распавядаў пра цікавасць свайго малодшага сына да зброі. У Колі, са слоў ягонага бацькі, «шмат аўтаматаў, ужо ў дзіцячы сад, куды хадзіў, палову аднёс, каб не прападалі». Аднак пластмасавыя цацкі хлопчыка ўжо не задавальнялі, і на Новы 2012 Коля папрасіў у Дзеда Мароза пнеўматычную зброю - «з шарыкамі».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках