7 траўня 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Малдовы хоча забараніць уезд у краіну дэпутатам РФ

8
Прэзідэнт Малдовы хоча забараніць уезд у краіну дэпутатам РФ

Мікалай Цімафці выказаўся за забарону ўезду ў краіну дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі «па-за афіцыйнымі візітамі».

Пра гэта ён сказаў у эфіры грамадскага тэлеканала «Малдова 1», паведамляе РІА «Новости».

Паводле паведамлення, такую прапанову прэзідэнт Малдовы вынес пасля візіту дэпутатаў РФ у Гагаузскай аўтаноміі на поўдні Малдовы, абвінаваціўшы іх ва ўмяшанні ў выбарчую кампанію ў Гагаузіі.

«Я думаю, што мы павінны аператыўна ўмяшацца ў сітуацыю, якая склалася. Я папрасіў міністра замежных спраў Наталлю Герман ужыць неабходныя захады, каб забараніць расейскім дэпутатам прыязджаць у нашу краіну па-за афіцыйнымі візітамі», - сказаў Цімафці.

Як вядома, Гагаузія - аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне на поўдні Малдовы. У лютым 2014 года ў аўтаноміі прайшоў незаконны рэферэндум у пытанні вызначэння вектара замежнай палітыкі краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках