26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская ДАІ палюе на аўто з пратэрмінаваным тэхаглядам

32
Менская ДАІ палюе на аўто з пратэрмінаваным тэхаглядам

Супрацоўнікі УП «Белтэхагляд», Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі Ментранса Беларусі з 16 да 25 сакавіка праводзяць сумесную дэкаду «Дзяржтэхагляд».

Пра гэта БелТА паведамілі ва УП «Белтэхагляд».

Там ўдакладнілі, што адной з асноўных мэт акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане.

«Статыстыка сведчыць, што амаль 20% аўтаўладальнікаў ігнаруе працэдуру дзяржтэхагляду, не надаючы значэння сваёй бяспецы і бяспецы ўсіх удзельнікаў дарожнага руху», - канстатавалі спецыялісты.

Такія аўтаўладальнікі будуць пакараныя штрафам у памеры да трох базавых адзінак (цяпер адна базавая роўная Br180 тысяч). Пры паўторным цягам года парушэнні штраф павялічыцца да пяці базавых адзінак, адзначылі ва УП «Белтэхагляд».

Паводле інфармацыі спецыялістаў, удзельнікі рэйдаў будуць правяраць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама якія маюць відавочныя неадпаведнасці паводле вонкавага выгляду.

«Вялікая ўвага будзе нададзеная аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў - аўтамабілям-таксі і маршруткам, стан якіх пасля перыяду зімовай эксплуатацыі асабліва непрывабны», - падкрэслілі ва УП «Белтэхагляд».

Нагадаем, з мінулага года ў Беларусі разам з праходжаннем тэхагляду неабходна выплачваць падатак на аўто, а гэта ў большасці выпадкаў прыблізна 1-1,5 млн рублёў. Таму многія аўтаўладальнікі і не спяшаюцца своечасова прайсці тэхагляд.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках