8 траўня 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Нямеччына стамілася чакаць ад Грэцыі рэформаў

1
The Wall Street Journal: Нямеччына стамілася чакаць ад Грэцыі рэформаў

Партыя Мэркель песімістычна ацэньвае рэальнасць выканання Грэцыяй узятых на сябе абавязанняў правядзення рэформаў.

Прадстаўнік партыі нямецкай канцлеркі "Хрысціянска-дэмакратычны саюз" Майкл Грос-Брумер заявіў, што Грэцыя павінна нарэшце прыступіць да правядзення рэформаў, а не стала спрабаваць перарабіць умовы папярэдніх дамоўленасцей з крэдыторамі, піша ZN.ua са спасылкай на выданне The Wall Street Journal.

У сваёй заяве Грос-Брумер даў зразумець, што Афіны выпрабоўваюць цярпенне Нямеччыны. "Цяпер галоўнае, каб грэцкі ўрад нарэшце пачаў праводзіць рэформы. Яны павінны нарэшце зрабіць гэта, а не выступаць кожныя два тыдні з новымі прапановамі", - сказаў ён.

Грэцыя імкнецца атрымаць наступную рату міжнароднай фінансавай дапамогі, але краіны еўразоны заяўляюць аб неабходнасці выканання плана рэформ краінай перш, чым гэтыя сродкі будуць выдаткаваныя. Нямеччына з'яўляецца адным з ключавых прыхільнікаў жорсткай пазіцыі ў дачыненні да Грэцыі. Так, напярэдадні міністр фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле сказаў, што ўрад Афін цалкам падарваў давер да грэцкага народу.

Адказваючы на пытанне пра шанцы на рату, Грос-Брумер сказаў: "Я не вельмі аптымістычна гэта ацэньваю, улічваючы захады, ужытыя да гэтага часу, але я, вядома, не губляю надзею". Ён таксама нагадаў, што ўрад Нямеччыны выступае за захаванне Грэцыі ў еўразоне. "Але ў канчатковым выніку гэту пастанову прымаць грэкам", - сказаў Грос-Брумер.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што ягоная краіна не вернецца да захадаў жорсткай эканоміі, як таго патрабуюць крэдыторы. 20 лютага было вырашана падоўжыць праграму выдачы Грэцыі крэдыту. Кіраўнік Еўрагрупы Іерун Дэйсэлблум паведаміў The Financial Times, што Грэцыя павінна неадкладна пачаць правядзенне эканамічных рэформаў, каб атрымаць фінансавую дапамогу. Паведамлялася, што Грэцыі можа спатрэбіцца дадатковая фінансавая дапамога ўжо ў сакавіку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках