6 траўня 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі Латвіі перахапілі сем самалётаў РФ над Балтыкай

3

Патрульныя самалёты Балтыйскай паветранай паліцыі 17 сакавіка падняліся на перахоп сямі вайсковых самалётаў РФ над Балтыйскім морам.

Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў Twitter.

«Знішчальнікі Балтыйскай паветранай паліцыі падняліся на перахоп вайсковых самалётаў Расеі - чатырох Су-27, двух Ан-26, аднаго Ан-12», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў пачаць маштабную перадыслакацыю авіяцыі ВПС. Авіяцыя Ваенна-паветраных сілаў Расеі прыступае да перабазаванне на запасныя аэрадромы ў рамках раптоўнай праверкі Паўночнага флоту і асобных злучэнняў Заходняй вайсковай акругі, паведамляе УНИАН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках