7 траўня 2024, aўторак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У заробках беларусы на 50 еўра адстаюць ад аўтсайдэраў ЕЗ

9
У заробках беларусы на 50 еўра адстаюць ад аўтсайдэраў ЕЗ

Самы высокі мінімальны заробак у студзені ў ЕЗ атрымлівалі жыхары Люксембурга (1923 еўра), а самы нізкі - балгары (184 еўра).

Еўрастат апублікаваў параўнальны аналіз мінімальнай аплаты працы ў розных краінах Еўразвязу. Мінімальны заробак беларусаў куды больш сціплы нават на фоне еўрапейскіх аўтсайдэраў, піша tut.by.

Мінімальны заробак перавысіў 1000 еўра ў месяц у Люксембургу (1923 еўра), Нідэрландах і Бельгіі (1502 еўра), Ірландыі (1462 еўра), Францыі (1458 еўра), Нямеччыне (1473 еўра), Вялікай Брытаніі (1379 еўра).

Мінімальны заробак у дыяпазоне 500-1000 еўра ў студзені атрымлівалі славенцы (791 еўра), партугальцы (789 еўра), гішпанцы (757 еўра), мальтыйцы (720 еўра), грэкі (684 еўра).

Менш за 500 еўра мінімальны заробак быў у Польшчы (410 еўра), Харватыі (396 еўра), Эстоніі (390 еўра), Славаччыне (380 еўра), Латвіі (360 еўра), Вугоршчыне (333 еўра), Чэхіі (332 еўра), Літве (300 еўра), Румыніі (218 еўра) і Балгарыі (184 еўра).

Паняцце мінімальнага заробку адсутнічае ў Італіі, Нарвегіі, Швецыі, Аўстрыі, Кіпры, Фінляндыі, Ісландыі і Даніі, паведамляе сайт Euromag.ru.

У Беларусі з 1 студзеня гэтага года месячны мінімальны заробак павялічыўся на 258,6 тысячы рублёў - да 2,1 мільёна рублёў, або 145,23 еўра. Паводле сённяшняга курсу ён складае ўжо 131,17 еўра.

У Беларусі мінімальны заробак - гэта дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы. Наймальнік абавязаны ўжываць яго ў якасці найніжэйшай мяжы аплаты працы супрацоўнікаў за працу ў нармальных варунках цягам нармальнай працягласці працоўнага часу. Памер месячнага мінімальнага заробку ўстанаўлівае Савет міністраў штогод з 1 студзеня.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках