6 траўня 2024, панядзелак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Пуцін хоча ўсю Украіну, а потым краіны Балтыі і Польшчу

18
Адам Міхнік: Пуцін хоча ўсю Украіну, а потым краіны Балтыі і Польшчу

Захад пакуль не разумее ўсёй сур'ёзнасці становішча.

Акрамя ўстанаўлення кантролю над усёй Украінай прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін хоча распаўсюдзіць свой уплыў на краіны Балтыі і Польшчу.

Пра гэта Адам Міхнік, польскі дысідэнт, стваральнік галоўнага ў Польшчы штодзённага выдання Gazeta Wyborcza распавёў у інтэрв'ю часопісу "Новы час".

"Пуціну не патрэбен Данецк. Не - ён хоча ўсю Украіну, а потым усю Прыбалтыку і Польшчу. І для гэтага яму не трэба праводзіць анэксію. Ён не пярэчыць супраць незалежнасці Украіны, проста дамагаецца, каб яе прэзідэнтам быў Януковіч нумар два. І ён хоча, каб тое ж самае было ў Польшчы. Сталін жа таксама казаў: мы хочам незалежную дэмакратычную Польшчу, але мы памятаем, чым гэта скончылася", - распавёў дысідэнт.

Разам з тым, Міхнік прызнаў, што Захад пакуль не разумее ўсёй сур'ёзнасці становішча.

З ягоных слоў, адэкватным адказам Захаду на дзеянні Пуціна было б наданне Украіне зброі.

"Калі перафразаваць выраз Si vis pacem, para bellum [Хочаш міру - рыхтуйся да вайны], то ў гэтым выпадку хочаш міру - адпраўляй зброю", - сказаў ён.

Каментуючы пытанне аб тым, што такая пастанова можа раззлаваць Пуціна, Міхнік запярэчыў, што гэтая пазіцыя заснаваная на беспадстаўных страхах Нямеччыны.

"Ён без усялякіх правакацый увайшоў у Крым і Данбас. Гэтага асцерагаецца Нямеччына, і я разумею, чаму: з Нямеччыны ўжо пачаліся дзве сусветныя вайны, таму яны асцярожнічаюць. Але страх - гэта дрэнны дарадца", - адзначыў Міхнік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках