30 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Тайланда ідзе пад суд праз рысавыя палі

Экс-прэм'ер Тайланда ідзе пад суд праз рысавыя палі

Былая прэм'ер-міністарка Тайланда Йінглак Чынават стане перад Вярхоўным судом у траўні праз абвінавачванне ў карупцыі і халатнасці.

Паводле звестак следства, гэта прывяло да растраты дзяржсродкаў на субсідаванне рысавых палёў, паведамляе BBC.

Абвінавачванне ёй было прад'яўленае ў сярэдзіне лютага. Тады генпракурор Тайланда заявіў, што нанесеная дзяржаве шкода ацэньваецца ў некалькі мільярдаў даляраў.

Экс-прэм'еру пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Прыхільнікі Йінглак Чынават уважаюць справу за палітычную.

Йінглак Чынават страціла сваю пасаду ў траўні 2014 года, незадоўга да вайсковага перавароту. У канцы студзеня 2015 парламент Тайланда вынес ёй фармальны імпічмент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках