30 красавiка 2024, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя прызналася, што ў яе скончыліся грошы

5
Грэцыя прызналася, што ў яе скончыліся грошы

Урад Грэцыі незадоўга да адкрыцця саміту Еўразвязу прызнаў праблему з ліквіднасцю ў краіне.

Каб пазбегнуць дэфіцыту фінансавых рэсурсаў, краіне патрабуецца падтрымка еўрапейскіх партнёраў. Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэм'ер Яніс Драгасакіс, паведамляе Deutsche Welle.

З ягоных слоў, са жніўня Грэцыя не атрымлівае крэдытных траншаў ні ад партнёраў у еўразоне, ні ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), хоць увесь гэты час выконвала ўсе свае абавязанні, а цяпер сутыкнулася з праблемай ліквіднасці.

«Каб выконваць нашы абавязанні, мы маем патрэбу ў добрым супрацоўніцтве з еўрапейскімі інстытутамі», - растлумачыў Драгасакіс.

Улады Грэцыі, якая знаходзіцца на мяжы банкруцтва, спадзяюцца, што ўдзельнікі саміту ЕЗ, які адбудзецца 19 і 20 сакавіка, прымуць пастановы аб экстранай дапамозе Афінам, паведамляе агенцтва Reuters.

У рамках саміту прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас сустрэнецца з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель (Angela Merkel), прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам, кіраўніком Еўрапейскага цэнтрабанка (ЕЦБ) Марыё Драгам, старшынём Еўрапейскай рады Дональдам Тускам і старшынём Еўрагрупы Ерун Дэйселблумам.

Перамовы грэчаскіх уладаў з міжнароднымі крэдыторамі пакуль не прынеслі поспеху.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках