30 красавiка 2024, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е не перашкодзіць беларусам убачыць сонечнае зацьменне

2
Надвор'е не перашкодзіць беларусам убачыць сонечнае зацьменне

Астрономическое явление, Астранамічная з'ява, калі да 70% дыска Сонца будзе схаваная, пройдзе пры ясным надвор'і 20 сакавіка.до 70% диска Солнца будет скрыто, пройдет при ясной погоде 20 марта.

Зацьменне будзе доўжыцца блізу 2 хвілін 50 секунд, найбольш яркая яго фаза чакаецца а 13.06, піша «Интерфакс».

Як паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя pogoda.by, 20 сакавіка тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску. Захаваецца сухое і сонечнае надвор'е. Такім чынам, нішто не перашкодзіць жыхарам краіны любавацца зацьменнем.

Дарэчы, тыя, хто захоча ўбачыць падзеі, так бы мовіць, узброеным вокам, такую магчымасць дасць Менскі планетарый. Мясцовая абсерваторыя гатовая да візітаў аматараў астраноміі - іх чакаюць 20 сакавіка з 12.00 да 14.00. Паглядзець у тэлескоп у можна будзе ў парадку жывой чаргі.

Тым жа, хто праз нейкую нагоду праігнаруе астранамічную з'яву, відавочна давядзецца пасля пашкадаваць пра гэта. У наступны раз такое зацьменне жыхары Беларусі змогуць назіраць толькі ў 2033.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках